Ва ўкраінскага байца за месяцы расійскага палону не зраслася параненая рука

Міхайла Дзіянаў на "Азоўсталі" / twitter.com/kozatsky_d
Міхайла Дзіянаў на "Азоўсталі" / twitter.com/kozatsky_d

Ва ўкраінскага байца-абаронцы "Азоўсталі" Міхайлы Дзіянава ("Піяніста") за чатыры месяцы расійскага палону не зраслася параненая рука. Жахлівае фота апублікавала журналістка Віялета Кіртока.

"Цана палону і яскравы доказ "гуманнасці" нашых ворагаў, піша яна ў Facebook. — ...Параненая рука не тое што не зраслася. У ёй не хапае 4-х сантыметраў косткі. Лячэнне і аднаўленне відавочна расцягнецца надоўга".

Украінскія выданні змяшчаюць здымкі іншых украінскіх ваеннапалонных, якія вярнуліся на радзіму ў выніку абмену. Некаторыя з іх нагадваюць вязняў канцлагераў, у адрозненне ад расіян, якіх вярнулі РФ.

Ва ўкраінскага байца за месяцы расійскага палону не зраслася параненая рука
https://www.facebook.com/violetta.kirtoka
Ва ўкраінскага байца за месяцы расійскага палону не зраслася параненая рука
https://www.facebook.com/violetta.kirtoka

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі