Ва Украіне знеслі яшчэ адзін помнік Леніну (фота)

6 студзеня невядомыя знеслі помнік Леніну ў Бярдзічаве. Помнік знаходзіўся на тэрыторыі адной з мясцовых школ. Яе дырэктар і паведаміў у міліцыю пра здарэнне. Фігуру правадыра проста скінулі з пастаменту. У міліцыі мяркуюць, што дзейнічала група людзей, бо адзін чалавек не здольны зваліць бетонную фігуру амаль у два метры вышынёй, інфармуе УНІАН.



Напярэдадні ў Адэсе невядомыя аблілі помнік Леніну чырвонай фарбай. А ў снежні ў часе хваляванняў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве таксама звалілі такі манумент.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі