Ва Ўкраіне злавілі беларуса, якога шукалі за атручванне людзей

Грамадзяніна Беларусі, 1960 года нараджэння, затрымалі ўкраінскія памежнікі ў Жытомірскай вобласці падчас праверкі дакументаў у пасажыраў цягніка "Брэст - Кіеў". Высветлілася, што беларус знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Мужчыну шукалі па крымінальнай справе, распачатай у Днепрапятроўскай вобласці па факце незаконнага вырабу няякасных алкагольных напояў, што прывяло да атручвання людзей. Як паведамляе сайт zhitomir.info, цяпер беларусу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў. Пасля затрымання яго перадалі супрацоўнікам падатковай міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі