Ва Украіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну (фота, відэа)
![Ва Украіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну (фота, відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pm930image006.jpg.webp?itok=qAHs-5MO)
У Кіеўскай вобласці Украіны затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну. Яна ехала разам з 29-гадовым расіянінам. У іх аўтамабілі і былі схаваныя наркотыкі.
Грамадзян Беларусі і Расіі затрымалі, распачатая крымінальная справа. Жанчыне і мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Праводзяцца следча-аператыўныя дзеянні. Паліцыя высвятляе, адкуль і куды перавозіўся груз. Наркотыкі адправілі на экспертызу, інфармуе прэс-служба паліцыі Кіеўскай вобласці.
На “чорным рынку” адзін грам гэтага наркотыку каштуе каля 100 долараў ЗША. Агулам груз каштуе больш за 250 тысяч долараў.
![Ва Украіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/pm977image008.jpg)
Фота: npu.gov.ua
![Ва Украіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/pm804image004.jpg)
Фота: npu.gov.ua
![Ва Украіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/pm349image002.jpg)
Фота: npu.gov.ua