Ва Украіне затрымалі "беларуска-расійскага шпіёна"
Ва Украіне затрымалі "беларуска-расійскага шпіёна". "Доказы супрацьпраўнай дзейнасці" знайшлі ў мабільным тэлефоне. Як паведамляе прэс-служба СБУ, мужчына збіраў разведданыя для расійскіх ракетных удараў па тэрыторыі Белгарад-Днястроўскага раёна Адэскай вобласці. Гэта месцы дыслакацыі вайсковых падраздзяленняў, тэхнікі, маршруты яе перасоўвання па чыгунцы, месцы патраплення крылатых ракет.
Звесткі агент перадаваў сваіх куратарам праз перапіску ў адным з месенджараў. СБУ сцвярджае, што гэта былі "прадстаўнікі РФ і РБ".
Затрыманы / ssu.gov.ua
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.