Ва Украіне зацікавіліся масавымі пахаваннямі, выяўленымі пад Гомелем

Адразу некалькі кампетэнтных дзяржаўных органаў Украіны будуць правяраць факты прымусовага вывазу жыхароў Чарнігаўскай вобласці пад Гомель у канцы 1930-х гадоў.  З адпаведнай просьбай да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі звярнуўся беларускі грамадскі аргкамітэт па ўвекавечанню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Зварот быў перададзены ва ўкраінскую амбасаду ў Мінску, якая разаслала яго ва Украінскі інстытут нацыянальнай памяці, Службу бяспекі, Сакратарыят прэзідэнта і МЗС.

У суправаджальным лісце амбасада просіць гэтыя дзяржаўныя органы разгледзець зварот і праінфармаваць заяўнікаў і дыпламатычнае прадстаўніцтва аб выніках разгляду.

Нагадаем, сёлета пад Гомелем былі выяўленыя масавыя пахаванні расстраляных людзей. Мясцовыя жыхары сведчаць, што гэта – ахвяры НКВД, і што сярод іх ёсць украінцы, якіх прывозілі па чыгунцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі