Ва Ўкраіне за тыдзень ад грыпу памерлі 53 чалавекі

Ва Ўкраіне з-за эпідэміі грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый за апошні тыдзень памерлі 53 чалавекі, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Пры гэтым колькасць ахвяр можа павялічыцца, паколькі не ўсе рэгіёны краіны своечасова падаюць звесткі.

Усяго ва Ўкраіне захварэлі 185 тысяч чалавек. 7,5 тысяч трапілі ў лякарні. У мінулую пятніцу ўкраінскі ўрад абвясціў аб эпідэміі “свінога грыпу”.

Па ўсёй краіне забароненыя грамадскія мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі