Вы тут

Ва Украіне ўвялі персанальныя санкцыі супраць 557 "злодзеяў у законе"

Падчас пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны / president.gov.ua

Ва Украіне ўвялі персанальныя санкцыі супраць 557 "злодзеяў у законе" і 111 замежных крымінальных аўтарытэтаў. Такое рашэнне 14 траўня прыняў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны. У відэазвароце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адзначыў, што большасць гэтых людзей не знаходзяцца ва Украіне: "Тым, хто не ва Украіне, няма чаго сюды прыязджаць, а тым, хто ва Украіне, няма чаго тут затрымлівацца".

Пра якія санкцыі ідзе гаворка? Гэта блакаванне актываў, забарона на ўезд ва Украіну, адмова ў атрыманні візы, грамадзянства і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.