Вы тут

Ва Украіне трапіў пад грузавік і перакуліўся аўтобус з беларусамі

На месцы ДТЗ / facebook.com/pol.kyivregion/

Ва Украіне трапіў пад грузавік і перакуліўся аўтобус з беларусамі. Шэсць чалавек пацярпелі, іх завезлі ў бальніцу.

Як паведамляе паліцыя Кіеўскай вобласці, здарэнне адбылося ў чацвер каля 15-й гадзіны на 51-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Знамянка. Аўтобуз "ПАЗ" з 17 беларусамі ехаў у бок Кіева і ў нейкі момант "не прадаставіў пераваг у руху грузавіку", з-за чаго і адбылося сутыкненне. Пацярпелых завезлі ў Абухоўскую цэнтральную раённую бальніцу. Яны атрымалі траўмы сярэдняй і лёгкай ступені цяжкасці. Пагрозы для жыцця няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.