Ва Украіне пазбавілі акрэдытацый некалькіх заходніх журналістаў — СМІ

Стоп-кадр з рэпартажу CNN з вызваленага Херсона / cnn.com
Стоп-кадр з рэпартажу CNN з вызваленага Херсона / cnn.com

Некалькі замежных журналістаў, у тым ліку тэлекампаній Сі-эн-эн і Sky News, пазбавілі акрэдытацый праз рэпартажы з вызваленага Херсона, піша "Украінская праўда" са спасылкай на ўкраінскі Генштаб і рэсурс "Дэтэктар медыя".

Ва ўкраінскім Генштабе ўчора, у прыватнасці, казалі, што "некаторыя прадстаўнікі СМІ, ігнаруючы наяўныя забароны і засцярогі, без узгаднення з адпаведнымі камандзірамі і службамі сувязяў з грамадскасцю вайсковых частак ажыццяўлялі інфармацыйную дзейнасць у горадзе Херсон яшчэ да завяршэння стабілізацыйных мерапрыемстваў". У выніку гэтым журналістам адмянілі дазвол на працу, а іх прэс-карты прызналі несапраўднымі.

Генштаб не назваў СМІ. Паводле звестак "Дэтэктар медыя", гаворка ідзе прынамсі пра шэсць журналістаў здымачных груп, у тым ліку Сі-эн-эн і Sky News. У Херсоне пасля адступлення расійскіх войскаў працавалі таксама здымачныя групы ўкраінскіх рэсурсаў "Суспільного" і Hromadske, адзначае "Украінская праўда".

Нагадаем, карэспандэнт Сі-эн-эн выходзіў у прамы эфір з адной з плошчаў Херсона, дзе людзі святкавалі адступленне расійскіх войскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі