Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус “Неаплан” з беларускімі турыстамі. Здарэнне адбылося раніцай 11 снежня на аўтадарозе Львоў-Мукачава каля вёскі Старое Сяло. Пасажыры аўтобуса ехалі на гарналыжны курорт у Букавель, ніхто не пацярпеў.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Львоўскае гарадское аддзяленне Нацыянальнай паліцыі Украіны, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося, хутчэй за ўсё, па віне кіроўцы, які не справіўся з кіраваннем.

З 40 пасажыраў, якія былі ў аўтобусе, нязначна траўмаваныя 5 чалавек. Усе яны атрымалі першую дапамогу ў траўматычным пункце восьмай Львоўскай лякарні, але ніхто з іх не быў шпіталізаваны. Усе турысты на чале са старшым групы накіраваліся далей па маршруце.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі