Ва Украіне пад Бахмутам загінуў беларус, былы баец батальёна “Тарнада" Даніла Ляшук. У яго быў пазыўны “Маджахед”.
Пра смерць беларускага добраахвотніка паведаміў вайсковы капелан Хаджымурад Пуцілін. А пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі на афіцыйнай старонцы вайскоўца.
Даніла Ляшук ваяваў ва Украіне з 2014 года. У 2017-м у Кіеве пакаралі 10 гадамі зняволення па рэзананснай справе ўкраінскага батальёна “Тарнада”. Былых байцоў абвінавацілі ў выкраданні і катаванні мясцовых жыхароў у прыгарадзе Лісічанска ў Луганскай вобласці, у марадзёрстве і групавым згвалтаванні мужчыны. Але на волю хлопец выйшаў датэрмінова. З пачатку вясны 2022-га ён ваяваў на фронце супраць Расіі.