Ва Ўкраіне хутка змяншаецца колькасць бедных

Ва Ўкраіне за апошнія некалькі гадоў зарэгістраванае беспрэцэдэнтнае для пераходных краінаў зніжэньне колькасці бедных.  Пра гэта паведаміў старэйшы эканаміст Сусветнага банку Марцін Райзэр са спасылкаю на справаздачу свайго ведамства. Урад Украіны дасягнуў гэтага за кошт эканамічнага росту і падвышэння выплат і дапамогаў.

Прытым Райзэр заўважыў, што ўрад мае надаць больш увагі шматдзетным сем’ям, 30% якіх знаходзяцца за рысай беднасці. У той жа час толькі 8% сем’яў з 1-2 дзецьмі маюць такія нізкія прыбыткі.

На камунальныя паслугі сярэдні ўкраінец траціць 7% сваіх прыбыткаў, але Ўкраіна можа сабе дазволіць стварыць сістэму дзяржкампенсацыі найбяднейшым слаям, у якіх значная частка прыбыткаў сыходзіць “на камуналку”.

korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі