Ва ўчастковыя камісіі ўключылі 76 апазіцыйных партыйцаў

У той жа час ад Сацыяльна-спартыўнай партыі ўвайшло прадстаўнікоў у 5,5 разоў больш Агулам у склад участковых выбарчых камісіяў ад усіх палітычных партыяў уключаныя 1572 чалавекі, альбо 2,3%. Прадстаўніцтва партыйцаў у камісіях выглядае наступным чынам:

Аграрная партыя – 131
Партыя левых “Справядлівы свет” – 31
БСДП “Грамада” – 5
Сацыяльна-спартыўная партыя – 432
КПБ – 427
ЛДП – 95
АГП – 23
БНФ – 17
Рэспубліканская партыя – 69
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 342

На думку сакратара Цэнтрвыбаркаму Мікалая Лазавіка, 76 прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў сведчаць пра відавочны прагрэс у палітычным развіцці краіны.

Мікалай Лазавік: “Сёння ад палітычных партыяў уключана ў склад участковых выбарчых камісіяў 1572 чалавекі, альбо 2,3%. На мінулых выбарах было ўсяго 113 чалавек, альбо 0,2%. То бок ужо тут прагрэс адчувальны. Прычым калі на мінулых выбарах ад палітычных партыяў, якія пазіцыянуюць сябе як апазіцыйныя, быў толькі адзін чалавек, то сёння іх ужо дастаткова шмат”.

Дарэчы, у камісіі ўвайшлі і прадстаўнікі грамадскасці – 25 233 чалавекі, альбо 36.6%. Грамадскасць на мясцовых выбарах традыцыйна будуць прадстаўляць “Белая Русь”, БРСМ, Саюз жанчын, Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.


Фота: yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі