У Мінску плануюць замяніць больш за 10 тысяч шыльдаў на жылых дамах
![Новая шыльда на жылым доме ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/tabl_21_02_2.jpg.webp?itok=VU7B2mLs)
Новая шыльда на жылым доме ў Мінску / @mgjha
Мінскія камунальнікі пачалі мяняць шыльды на жылых дамах, праца разлічаная на тры гады, паведамляюць у арганізацыі "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".
Усяго плануецца замяніць 10 018 шыльдаў з адрасам на 5 453 жылых дамах. Быў узгоднены адзіны макет. У выніку вырашылі размясціць на новых шыльдах лагатып раёна, назву вуліцы на беларускай мове і нумар дома.
Нагадаем, раней на некаторых шыльдах назва вуліцы дублявалася і на лацінцы. Але пасля атакі, якую пачалі прарасійскія актывісты і якую падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, надпісы на лацінцы пачалі знікаць з гарадской прасторы. Пра даручэнне Лукашэнкі выключыць практыку прымянення лацінкі ў назвах вуліц і тапаграфічных аб'ектаў расказаў у верасні 2023 года кіраўнік адміністрацыі Ігар Сяргеенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.