V канферэнцыя "Новая Беларусь" пройдзе ў Варшаве
Канферэнцыя "Новая Беларусь" пройдзе 8-9 жніўня / тг-канал Ціханоўскай
V канферэнцыя "Новая Беларусь" зноў пройдзе ў Варшаве. Сёлета яна адбудзецца 8–9 жніўня. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.
"Заплануйце ўдзел ужо цяпер — гэта важная магчымасць быць разам, абмеркаваць будучыню Беларусі і паўплываць на змены ў краіне", — піша яна.
Магчымасць для анлайн-рэгістрацыі на ўдзел у канферэнцыі з’явіцца неўзабаве.
Ціханоўская нагадвае, што на папярэдніх канферэнцыях абмяркоўвалі стратэгічныя прыярытэты; шукалі рашэнні для падтрымкі палітвязняў і рэпрэсаваных і іх вызвалення. "Сёлета працягнем гэтую размову — яшчэ шырэй і глыбей", — анансуе яна.