Вы тут

Узначаліць Нацбанк або занізіў падаткі? Чаму Мацюшэўскі з'явіўся ў Лукашэнкі

Васіль Мацюшэўскі (злева на пярэднім плане) на нарадзе 26 красавіка/ president.gov.by

Экс-кіраўнік БелВЭБа Васіль Мацюшэўскі мог апынуцца на нарадзе ў Лукашэнкі, бо яго рыхтуюць на месца кіраўніка Нацбанка Паўла Калаура. Або ён будзе дапамагаць КДК закрываць банкам шляхі сыходу ад падаткаў.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, чаму версія пра тое, што КДК затрымаў Мацюшэўскага за заніжэнне падаткаў, стала бачыцца больш праўдападобнай і чым ён зручны рэжыму як кіраўнік Нацбанка.
 

Лаяльнасць замест прафесіяналізму

Мацюшэўскі "па пагадненні бакоў" звольнены з БелВЭБа 26 красавіка. У гэты ж дзень прайшла нарада ў Лукашэнкі, дзе былі першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. Мацюшэўскі ў незразумелым статусе мог дапоўніць кампанію, рыхтуючыся заняць месца Калаура. Бо пазіцыя цяперашняга кіраўніка Нацбанка шмат у чым нязручная для рэжыму, лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

Нацыянальны банк / Еўрарадыё

— Не выключаю, што Калаур жорстка сказаў: "Я не буду развальваць фінансавую сістэму, даваць грошы направа-налева і рабіць рэжым, калі шмат абменных курсаў". Па сутнасці, ён не хоча пераводзіць грашовую сістэму канчаткова ў дзяржплан. А Мацюшэўскаму скажуць: "Давай, рабі".

Калі кандыдатура Мацюшэўскага сапраўды разглядаецца, то ўлады наўрад ці ацэньваюць, наколькі паспяхова ён заменіць Паўла Калаура.

Павел Калаур / БЕЛТА​

Акрамя таго, праўленне Нацбанка на чале з Паўлам Калаурам жорстка выступае за захаванне беларускага рубля, адзначае Яраслаў Раманчук.

Ці то дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" аказаўся дзіравы, ці то ПВТ стаў інструментам для пакаранняў / Уладзімір Шлапак

Гэта можа разглядацца як драбненне бізнесу з мэтай плаціць менш падаткаў. Таксама выходзіць, што банк займаецца тым, што не прапісана ў ліцэнзіі. А гэта толькі фінансавая дзейнасць, а не IT.

— Нарада, прынамсі ў маіх вачах, умацавала думку, што гэта падобна да праўды. Лукашэнка, відаць, казаў пра гэта, а не пра банкаўскія праблемы, заявіўшы, што банкам прапішуць, што можна, а што нельга. Шырокае кола людзей гэта закранае праз два поціскі рукі. Гэта, хутчэй, унутраныя банкаўскія пытанні, — кажа Дзмітрый Крук.

Калі версія пра сыход ад выплаты падаткаў правільная, то незразумела, як з такім бэкграўндам стаць кіраўніком Нацбанка. Затое пісаць новае заканадаўства для банкіраў і дапамагаць КДК, здаецца, рэальна.

Васіль Мацюшэўскі ўзначальваў БелВЭБ з кастрычніка 2018 года. Да гэтага амаль чатыры гады быў віцэ-прэм'ерам.

БелВЭБ — даччыны банк расійскай карпарацыі ВЭБ.РФ. Да пачатку 2021 года БелВЭБ быў чацвёртым па велічыні банкам у Беларусі. Пасля прызнання Расіяй ДНР і ЛНР БелВЭБ трапіў пад санкцыі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.