Ужо супраць двух сяброў АГП распачалі крымінальную справу

Ужо супраць двух сяброў АГП распачалі крымінальную справу

Супраць двух сяброў Аб’яднанай грамадскай партыі распачалі крымінальную справу. На гэтым тыдні ад экс-лідара партыі Анатоля Лябедзька стала вядома, што сілавікі затрымалі дзейнага старшыню АГП Мікалая Казлова. Раней Казлоў ужо адбываў назначаны судом тэрмін у тры месяцы і выйшаў на волю ў сакавіку гэтага года.

Цяпер праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра другую крымінальную справу ў дачыненні АГП.

“Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў 29-гадовы сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў, — паведамляюць праваабаронцы.

Яму інкрымінаваны арт 342 КК — “актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Яшчэ два прадстаўнікі АГП знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Гэта сябра партыі Антаніна Кавалёва і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі