Ужо болей за мільён чалавек патрабуюць перазняць 8-ы сезон "Гульні тронаў"

Ужо болей за мільён чалавек патрабуюць перазняць 8-ы сезон "Гульні тронаў"

Ужо болей за мільён чалавек патрабуюць перазняць апошні, 8-ы сезон серыяла "Гульні тронаў". Петыцыю склалі тыдзень таму і размясцілі яе на сайце change.org. У ёй выказваюцца прэтэнзіі да канала НВО .

Складальнікі звароту мяркуюць, што Дэвід Беніоф і Дзі Бі Уайс не даюць рады працы са сцэнарыем, калі не маюць першакрыніцы ў выглядзе кніг Джорджа Марціна.

Завяршальны восьмы сезон "Гульні тронаў" заснаваны не на раманах цыклу "Песня лёду і полымя", а на чарнавіках яшчэ не апублікаваных кніг. На такім самым незавершаным літаратурным матэрыяле грунтуюцца шосты і сёмы сезоны.

Апошняя серыя "Гульні тронаў" выйдзе ў ноч на 20 траўня, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі