Узбуджаная крымінальная справа супраць басіста Bloodhound Gang

Супраць бас-гітарыста амерыканскага гурта Bloodhound Gang Джарэда Хасэлхофа ўзбуджаная крымінальная справа па факце здзеку над дзяржаўным сцягам Расіі. Інцыдэнт адбыўся ў Адэсе ў клубе “Ібіца”.

Падчас сэту Хасэлхоф узяў расійскі сцяг і са словамі “не распавядайце пра гэта Пуціну” засунуў сабе ў штаны, пасля чаго выцягнуў ззаду і кінуў у залу. На прэс-канферэнцыі музыка заявіў, што расійскі сцяг апынуўся на сцэне выпадкова. Свае паводзіны на сцэне ён патлумачыў тым, што ў гурце ёсць такая традыцыя: “Усё, што сыходзіць са сцэны, ідзе праз штаны басіста”. Пазней музыка прынёс прабачэнні за свой учынак.

Праўда, прабачэнні не дапамаглі. Арганізатары адмовілі гурту ў выступе на фестывалі “Kubana”. Прычым, навіна пра гэта была ўспрынятая расійскай публікай станоўча.

Тым часам прадстаўнік Дзярждумы па інфарматыўнай палітыцы Роберт Шлегель упэўнены, што ў Расію адгэтуль Bloodhound Gang шлях зачынены.

Учынак амерыканскіх панкаў выклікаў негатыўныя водгукі расійскай музычнай грамадскасці. Так, лідар “Океана Эльзи” Станіслаў Вакарчук у сваім акаўнце ў Твітары напісаў: “Цікава, гэтыя панк-дэбілы ў Амерыцы таксама такое вырабляюць?”.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі