Увечары на канцэрце “Крематория” у Лагойску чакаюць 12 тыс. гледачоў

Канцэрт гуртоў “Крематорий”, “Монгол Шуудан”, “Яблочный чай”, “Листья травы”, “Леприконсы” і іншых пройдзе ў межах Міжнароднага байкерскага фестываля ў Лагойску. У фэсце ўдзельнічаюць байкеры з Беларусі, Ірландыі, краінаў Балтыі, Нарвегіі, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі.

У першай палове дня ў суботу байкеры адведалі комплекс “Лінія Сталіна”, дзе для іх была арганізаваная рэканструкцыя падзеяў часоў Другой Сусветнай вайны, пасля чаго вярнуліся ў Лагойск. Па стане на 17.00 мінскага часу на стаянцы ля фестывальнага кэмпінгу размясціліся каля 1000 байкаў.

Міжнародны байкерскі фестываль, арганізаваны мінскім клубам Rolling Anarchy, распачаўся ў пятніцу, але гэты дзень быў названы карпаратыўным.

Прэсу і наведвальнікаў запрасілі толькі на суботу нядзелю, распланаваўшы шэраг канцэртаў, конкурсаў і шоў да 16.00 нядзелі, 22 ліпеня.

На фестывалі працуе наш карэспандэнт, сачыце за развіццём падзеяў у нашым эфіры і на сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі