Уварванне Расіі ва Украіну: паветраная трывога, ракеты з РБ і Ціханоўская-лідар

Абломкі ракеты ў Кіеве / Reuters
Абломкі ракеты ў Кіеве / Reuters

Міністры абароны НАТА незадаволеныя дзеяннямі Беларусі.

— Мы самым рашучым чынам асуджаем жахлівы напад Расіі на Украіну, які ёсць зусім неапраўданым і несправакаваным... Мы таксама асуджаем Беларусь за падтрымку гэтага нападу,пішуць у НАТА.

Коратка пра падзеі ва Украіне і вакол яе да гэтай гадзіны — у аглядзе Еўрарадыё.

 

Макрон паабяцаў Расіі санкцыі, "сувымерныя агрэсіі"

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон звярнуўся да нацыі ў сувязі з расійскай агрэсіяй ва Украіне.

— Адмовіўшыся ад свайго слова, адмовіўшыся ад дыпламатычнага шляху, выбраўшы вайну, прэзідэнт Пуцін не толькі напаў на Украіну, але і вырашыў растаптаць яе суверэнітэт, — заявіў ён.

Макрон падкрэслівае, што ваенная аперацыя супраць Украіны была свядомым выбарам Расіі і ёсць парушэннем Статута ААН і ўсіх міжнародных дамоваў.

— Санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, будуць сувымерныя з агрэсіяй, у якой яна вінаватая.

Пакет санкцый ЕС у дачыненні да Расіі будзе прыняты 25 лютага.

 

Ракеты з тэрыторыі Беларусі

Чатыры балістычныя ракеты выпушчаныя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у паўднёва-заходнім кірунку, паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны.

Вторжение России в Украину: воздушная тревога, ракеты из РБ и Тихановская-лидер
Паведамленне Залужнага

А ў Кіеве аб'яўлена паветраная трывога. Улады заклікаюць людзей схавацца ў бамбасховішчы. Таксама паветраная трывога ў Львове. Туды ў апошнія два тыдні пераязджалі амбасады з Кіева.

Тым часам Байдэн праводзіць сустрэчу з Саветам нацбяспекі па Украіне.

 

Ціханоўская абвясціла сябе афіцыйным прадстаўніком Беларусі

Святлана Ціханоўская з сённяшняга дня бярэ на сябе адказнасць быць прадстаўніцай беларускага народа. Дэмсілы ствараюць пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Беларусі.

Праз удзел у нападзе на Украіну Лукашэнка "не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі", заявіла Ціханоўская.

— Я бяру на сябе адказнасць адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь. Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народа і гаранта яго правоў і свабод да новых выбараў.

Павел Латушка падтрымаў ініцыятыву Святланы Ціханоўскай.

Пры гэтым Ціханоўская не абвясціла сябе прэзідэнтам. Чаму гэта патрэбны крок і ў чым адрозненне прадстаўніка ад прэзідэнта, у эфіры Еўрарадыё расказаў эксперт па міжнародным праве Серж Харытонаў.

 

Акцыі падтрымкі Украіны ў Таліне і Варшаве

У Таліне акцыя супраць вайны ва Украіне. У Эстоніі і Таліне жыве шмат рускіх.

Вторжение России в Украину: воздушная тревога, ракеты из РБ и Тихановская-лидер
Пікетоўцы ў Таліне

Акцыя салідарнасці з Украінай каля амбасады Расіі ў Варшаве. Сярод удзельнікаў шмат беларусаў.

Пустая і ачэпленая Красная плошча ў Маскве. У Расіі прайшлі затрыманні людзей, якія выйшлі з пікетамі супраць вайны ва Украіне. Аднак расіяне працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі