УСУ: няма прыкметаў фармавання наступальных груповак з Беларусі

Інстытут вывучэння вайны таксама канстатуе, што пакуль няма прыкмет “непазбежнай атакі на Украіну з тэрыторыі Беларусі” / Міністэрства абароны РБ
Інстытут вывучэння вайны таксама канстатуе, што пакуль няма прыкмет “непазбежнай атакі на Украіну з тэрыторыі Беларусі” / Міністэрства абароны РБ

Украінскія вайскоўцы не бачаць прыкметаў фармавання наступальных груповак на тэрыторыі Беларусь, вынікае з паведамлення Генштаба УСУ.

— На беларускіх палігонах ідзе падрыхтоўка падпадзелаў тэрытарыйных войскаў узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Разам з тым прыкмет фармавання наступальных груповак суперніка не выяўлена, — гаворыцца ў паведамленні Генштаба Узброеных сіл Украіны.

Беларускія вайскоўцы працягваюць праводзіць вучэнні. Напярэдадні Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што 11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада выбыла на  планавыя палявыя навучанні.

Тым не менш, амерыканскі Інстытут вывучэння вайны таксама канстатуе, што пакуль не назірае прыкметаў, якія казалі б пра “непазбежную атаку на Украіну з тэрыторыі Беларусі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі