Усіх “маладафронтаўцаў”, затрыманых пад Мінскам, адпусцілі

Усіх актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, якіх міліцыянты затрымалі пад Мінскам, адпусцілі пасля праверкі дакументаў і пісьмовых тлумачэнняў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Артур Фінькевіч. Нагадаем, у суботу лідэры арганізацыі сустрэліся ў прыватнай хаце недалёка ад Мінска.

Яны планавалі абмеркаваць планы на будучыню, а таксама ход падрыхтоўкі да з’езду “Маладога фронту”. Аднак неўзабаве ў хату ўварваліся міліцыянты. 32 чалавекі былі дастаўленыя ў РАУС Мінскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі