"Усходняе Партнёрства" дасць Беларусі грошы толькі ў наступным годзе

На сустрэчы беларускага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава з кіруючай "тройкай" Еўрасаюза абмрякоўвалася і тэма "Ўсходняга Партнёрства". У яго рамках кіраўніцтва Еўрасаюза сустрэнецца таксама з беларускім "трэцім сектарам". Гэта адбудзецца ўжо ўвосень. Плануецца таксама арганізаваць шэраг міністэрскіх сустрэч, паведаміла на прэс-канферэнцыі еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднэр.

Беніта Ферэра-Вальднэр: “Мы толькі пачалі супрацоўніцтва на шматбаковай платформе. Прыкладна 17 кастрычніка адбудзецца вельмі важная сустрэча з грамадскай супольнасцю. Будуць сустрэчы і па іншых пытаннях”.

Грошы на рэалізацыю Партнёрства паступяць толькі ў пачатку наступнага года, а зараз працягваецца этап абмеркавання канкрэтных праектаў і варыянтаў супрацоўніцтва, паведаміў шведскі міністр замежных справаў Карл Більт.

Карл Більт: “Грошы будуць даступныя ў наступным годзе. Мы размаўляем таксама пра тое, якім чынам еўрапейскія фінансавыя інстытуты могуць як мага лепшым чынам рэалізаваць усе амбіцыі, звязаныя з Усходнім Партнёрствам”

Двухбаковыя адносіны Беларусі і Еўрасаюза таксама будуць развівацца, аднак пакуль наша краіна не з’яўляецца партнёрам Еўрасаюза на гэтым узроўні. Прагрэс у гэтай сферы, а таксама ў рамках Еўрапейскай палітыкі Добрасуседства залежыць ад таго, ці выканае нашая краіна ўмовы Еўрасаюза. Па словах Беніты Ферэра-Вальднэр, еўраструктуры правераць прагрэс у беларусіх рэформах у кастрычніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі