Усе гульцы ФК "Рэчыца-2014" падалі заявы на звальненне

Па яго словах, якія перадае by.tribuna.com, каманда не мае права атрымліваць дзяржаўную падтрымку, бо Міністэрства спорту адмаўляецца падпісваць іх план развіцця.

Прычынай для адмовы чыноўнікі назвалі тое, што "Рэчыца-2014" — гэта не новы клуб. У Мінспорту адзначылі, што гульцы і ўвесь персанал "Ведрыча-97" проста заявіліся пад новай назвай. А ў мінулым годзе "Ведрыч-97" не зарабіў 20% ад уласнага бюджэту — такім чынам, не выканаў указ Лукашэнкі №191. Таму ў дзяржаўнай падтрымцы на наступны сезон яму адмоўлена.

Сам Бразевіч кажа, што ФК "Рэчыца-2014" — новая юрыдычная асоба, зарэгістраванае на пачатку 2014 года. На яго думку, клуб знайшоў выйсце з сітуацыі там, дзе не знайшлі іншыя, таму мае права на дзяржпадтрымку. Таксама ён кажа, што за першую палову гэтага сезона клуб зарабіў каля двух мільярдаў рублёў — больш, чым "Ведрыч-97" за ўвесь мінулы год.

На цяперашні час усе футбалісты каманды падалі заявы на звальненне. Гульцы адмовіліся трэніравацца. І, верагодна, адмовяцца ехаць на матч 1/16 Кубка Беларусі супраць "Граніта".

Па словах Бразевіча, Міністэрства спорту днямі павінна прызначыць дату пасяджэння, дзе будзе абмяркоўвацца план развіцця клуба.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі