Вы тут

Урад вызначыў, як маркіраваць "санкцыйныя" Škoda, Nivea і Liqui Moly

"Санкцыйная" Nivea на палічках ГУМа ў Мінску / Еўрарадыё

Урад Беларусі вызначыў, як гандляры мусяць маркіраваць рэшткі "санкцыйных" Škoda, Nivea і Liqui Moly, якія застаюцца ў продажы. На тавары, ужо ўвезеныя ў Беларусь, давядзецца наклейваць акцызную марку памерам 17 на 18 мм.

Марка для афармлення "санкцыёнкі"

23 красавіка Савет міністраў зацвердзіў спіс тавараў, якія забаронена ўвозіць у Беларусь. Санкцыі тлумачацца неабходнасцю абароны нацыянальных інтарэсаў "з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа".

Па дзіўным супадзенні, у "чорны спіс" трапіла прадукцыя кампаній, якія ўзімку абвясцілі, што не будуць спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску. У пералік забароненых тавараў унесеныя тавары груп кампаній LIQUI MOLY, "ŠKODA AUTO" і "BEIERSDORF" (гандлёвыя маркі "NIVEA", "EUCERIN", "LA PRAIRIE", "LABELLO", "HANSAPLAST", "FLORENA", "8X4", "SKIN STORIES", "GAMMON", "TESA", "CHAUL", "COPPERTONE", "HIDROFUGAL", "STOP THE WATER WHILE USING ME")".

Пры імпарце гэтых тавараў у Беларусь іх павінны будуць вывезці назад. Калі іх выявяць у продажы ў крамах, на рынках ці праз інтэрнэт, то прадаўцам забароняць іх рэалізацыю. Але грамадзянам можна будзе ўвозіць гэтыя тавары для асабістага карыстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.