Вы тут

Урад Расіі падаў у адстаўку пасля выступу Пуціна

Дзмітрый Мядзведзеў / Reuters

Урад Расіі падаў у адстаўку пасля сённяшняга выступу Уладзіміра Пуціна. Пра гэта кіраўнік урада Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пры сустрэчы Пуціна з кабінетам міністраў. 

У сваім пасланні Федэральнаму сходу кіраўнік Расіі паведаміў пра неабходнасць рэферэндуму, які зменіць канстытуцыю дзяржавы. Паўнамоцтвы прэзідэнта будуць абмежаваныя на карысць парламента, а канстытуцыйным органам стане Дзяржсавет. Пуцін узначаліць Дзяржсавет з пакуль няяснымі функцыямі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.