Урад Эстоніі хоча вакцынаваць ад "свінога" грыпу ўсё насельніцтва краіны

Урад Эстоніі на паседжанні 7 студзеня прыняў рашэнне правесці вакцынацыю ўсіх жыхароў краіны ад вірусу грыпу A/H1N1. Як паведамляе "Інтэрфакс", групы рызыкі, асобы маладзейшыя за 18 гадоў і пенсіянеры, у тым ліку працаздольныя, атрымаюць вакцыну бясплатна. З астатніх сямейным лекарам дазволена браць плату ў памеры 67 крон (крыху больш за 4 еўра).

Дэпартамент аховы здароўя прагназуе, што новая хваля грыпу ў Эстоніі пачнецца ў канцы студзеня і працягнецца ў лютым. На сённяшні дзень у краіне зарэгістравана 13 смерцяў ад наступстваў "свінога" грыпу, а агулам захварэлых на новы вірус у краіне выяўлена 808.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі