Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у снежні і студзені

Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе некаторых працоўных дзён у снежні 2007 года і студзені 2008 года.
У адпаведнасці з дакументам, працоўныя дні будуць перанесеныя з панядзелку 24 снежня на суботу 22 снежня гэтага жа года.

Працоўны дзень таксама перанесены з панядзелку 31 снежня на суботу 29 снежня, а з серады 2 студзеня 2008 года на суботу 12 студзеня.

Пастанова дае права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці здзяйсняць перанос гэтых працоўных дзён і ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі