Упершыню за 30 гадоў у Мінску не будзе "Чарнобыльскага шляху"

Упершыню за 30 гадоў у Мінску не будзе "Чарнобыльскага шляху"

Упершыню за 30 гадоў у Мінску не будзе "Чарнобыльскага шляху". Улады далі дазвол на шэсце ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў. Але арганізатары адклікалі заяўку на вулічную акцыю 26 красавіка, паколькі не маюць грошай на абавязковую аплату паслуг міліцыі (больш за 5 тысяч рублёў). Лідар партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова ў сераду былі ў жывым эфіры Еўрарадыё і не выключалі такога развіцця падзеяў.

Як інфармуе Радыё Свабода, замест "Чарнобыльскага шляху" арганізатары прапануюць людзям удзельнічаць у "Чарнобыльскім тыдні" — у лекцыях, прэзэнтацыях і г. д.

На відэа — "Чарнобыльскі шлях" 1996 года: дзясяткі тысяч удзельнікаў, сутычкі з міліцыяй, затрыманні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі