Упершыню ў гісторыі прэзідэнтам Індыі стала жанчына

72-гадовая Пратыбха Патыл, губернатарка заходняга штату Раджастхан, абраная прэзідэнткай краіны на бліжэйшыя пяць год. 
Прэзідэнт у Індыі абіраецца дэпутатамі мясцовых парламентаў і Выбарчай калегіяй. Пратыбха Патыл уваходзіць у партыю Індыйскі Нацыянальны Кангрэс.

Спадарыня Патыл доўгія гады была дэпутаткай мясцовага парламенту, міністаркай жыллёвага будаўніцтва, сацыяльнага развіцця і турызму. Дзейны прэзідэнт Індыі, 75-гадовы Абдул Калам, адзін з “бацькоў” high-tech’авага буму ў Індыі, пакідае пасаду 24 ліпеня.

newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі