Уле-Эйнар Б’ёрндален выступіць на этапе Кубка свету ў Канціялахці

Уле-Эйнар Б’ёрндален выступіць на этапе Кубка свету ў Канціялахці

Уле-Эйнар Б’ёрндален выступіць на этапе Кубка свету па біятлоне ў Канціялахці (ён пройдзе 8-11 сакавіка). У складзе зборнай Нарвегіі 44-гадовы спартсмен заменіць 32-гадовага Эміля Хегле Свендсана, які выбыў з-за хваробы, інфармуе “Прессбол”. Раней заяўлялася, што кіраўніцтва нарвежскай зборнай не бачыць спартсмена ў яе складзе.

Як вядома, Б’ёрндален на этапах Кубка свету ў бягучым сезоне паказваў невысокія вынікі, з-за чаго не трапіў у склад алімпійскай нарвежскай зборнай. У Пхёнчхан ён паехаў разам з беларускай зборнай, дапамагаў рыхтавацца сваёй жонцы Дар’і Домрачавай, адкатваў лыжы для біятланістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі