Мінская настаўніца прыдумала трэнажор для чытання і выйграла круты конкурс

Мінская настаўніца прыдумала трэнажор для чытання і выйграла круты конкурс

Настаўніца пачатковых класаў сталічнай сярэдняй школы № 94 Любоў Сардалішвілі выйграла гран-пры педагагічнага конкурсу “Бурштынавая сава — 2019”, які праходзіў у Калінінградзе. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Германіі і нават ЗША.

На першым этапе конкурса Любоў Сардалішвілі паказала сваю ўласную напрацоўку, прысвечаную “выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для ўдасканалення навыкаў чытання малодшых школьнікаў”. Прасцей — трэнажоры, якія могуць навучыць дзяцей чытаць лепш, чым друкаваныя падручнікі.

Мінская настаўніца прыдумала трэнажор для чытання і выйграла круты конкурс
Любоў Сардалішвілі разам з вучнямі / архіўнае фота, vk.com

На фінальным этапе ў Калінінградзе трэба было правесці майстар-клас перад членамі журы.

Я паказвала майстар-клас па трэнажорах, але ўпрыгожыла іх нашымі беларускімі валошкамі. Для правядзення майстар-класа я адмыслова ўзяла такі невялічкі беларускі куфар, з якога даставала розныя сімвалы. Напрыклад, невялічкі яблык з беларускай стужкай, які сімвалізаў веды. Свечка, якая пралівала свет на новыя веды, таксама была са стужкай. Былі і невялічкія падарункі, таксама з нацыянальнымі стужкамі.

Канкурэнцыя была добрая, можаце ўявіць самі — у фінале было 20 удзельнікаў з 9 краін свету, нават з Чыкага прыехалі. Людзі ўсе, безумоўна, вопытныя, са сваім бачаннем і ідэямі. Таму было вельмі прыемна перамагчы ў такім спаборніцтве”.

Настаўніца працягне ўдзельнічаць у прафесійных конкурсах. Тым больш што ў яе ёсць цэлы шэраг цікавых ідэй. А дзеці абавязкова будуць падтрымліваць Любоў Сардалішвілі — пабачыўшы тую самую статуэтку “Бурштынавай савы”, яны адразу ж захацелі здабыць такія ж.

 

Гэта ўжо не першы раз, калі “Бурштынавую саву” атрымлівае беларуская настаўніца. У 2017 годзе ўзнагароду здабыла настаўніца сталічнай гімназіі № 1 Наталля Трухан, а ў 2018 годзе прадстаўніца той жа гімназіі Ірына Туравец заняла трэцяе месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі