Уладзіміра Някляева зноў затрымала ДАІ

Лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў быў затрыманы сёння зранку каля Жодзіна, паведамляе Радыё Свабода. Ён накіроўваўся на з’езд воінаў-аўганцаў. На ўездзе ў Жодзіна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўто, на якім ехаў Някляеў разам з паплечнікамі, і настойліва папрасілі праехаць на агляд машыны у Жодзінскі ГАУС. Там супрацоўнікі ДАІ Дзмітры Дрозд і Аляксандр Бука патлумачылі, што аўтамабіль, на якім ехаў паэт, падобны да того, што знаходзіцца ў вышуку. Машына патрабуе агляду, а пасажыры мусяць быць апытанымі.

Супрацоўнікі ДАІ цягам гадзіны аглядалі машыну і рабілі апісанне рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне. Міліцыянты не адрэагавалі на просьбы кіроўцы зрабіць тэрміновы запыт ва Упраўленне ўнутраных справаў Мінаблвыканкаму. Там у аддзеле крыміналістыкі 9 ліпеня зрабілі такую ж экспертызу таго самага аўтамабіля.

Пасля 3-гадзіннага ўтрымання ў Жодзінскім ГАУС Уладзімір Някляеў разам з паплечнікамі быў адпушчаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі