Уладзімір Зяленскі прыехаў на Данбас

Уладзімір Зяленскі / Скрыншот з відэа

6 снежня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыехаў на Данбас. Знаходзячыся ў Славянску, ён запісаў відэавіншаванне вайскоўцаў з Днём Узброеных сіл Украіны.

"Зона баявых дзеянняў стала большай, барацьба цяжэйшай, а цана вышэйшай, — кажа Зяленскі. — Але ёсць тое, што застаецца нязменным, пастаянным — ваша адвага, ваша вытрымка, ваша воля".

Уладзімір Зяленскі правёў узнагароджанне вайскоўцаў. З'явіліся новыя Героі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.