Вы тут

Уладзімір Зяленскі: мы не гатовыя да дыялогу з сепаратыстамі

Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі / Reuters

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія ўлады не гатовыя да прамога дыялогу з баевікамі. Такая заява прагучала на брыфінгу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, перадае "Громадське". 

Заява прэзідэнта Украіны прагучала ў адказ на словы Макрона пра "перамовы з сепаратыстамі".

"Мне падаецца, што зараз ёсць невялікая памылка. Мы не гатовыя да дыялогу з сепаратыстамі. Гэта дакладна, таму што я пачуў пераклад. Мы гатовыя дзейнічаць у мінскім фармаце, працягваць адносіны ў мінскім фармаце, спыніць пажар, я гэта неаднаразова заяўляў", — падкрэсліў Зяленскі.

Ён дадаў, што завяршыць вайну на Данбасе павінна хацець не толькі Украіна, але і Расія. 

Падчас апошніх перамоваў Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску бакі дамовіліся распрацаваць новы механізм спынення агню на Данбасе. Таксама былі анансаваныя перамовы па ліквідацыі эканамічнай блакады Данбаса.