Уладзімір Сямашка адпраўлены ў адстаўку

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку экс-амбасадара Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашку. Адпаведны ўказ №259 ад 1 жніўня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сямашка вызвалены ад усіх сваіх пасадаў. Акрамя функцыі амбасадара ён быў віцэ-прэм'ерам па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй.

Як паведамлялася раней, яго наступнікам стаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

Уладзімір Сямашка — адзін з доўгажыхароў беларускага "палітычнага Алімпу", яму 72 гады. У 2001 годзе ён стаў міністрам энергетыкі, а ў 2003-м — віцэ-прэм'ерам. На гэтай пасадзе ён курыраваў паліўна-энергетычны комплекс, што патрабавала пастаянных кантактаў з Расіяй. Амбасадарам Беларусі ў Маскве Сямашка быў прызначаны ў лістападзе 2018 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.