Уладзімір Навасяд папрасіў зняць з выбараў Генадзя Давыдзьку

Кандыдат у дэпутаты па Свіслацкай выбарчай акрузе № 94 Мінску Ўладзімір Навасяд падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію. Ён просіць адмяніць рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты Генадзя Давыдзькі.  На думку Новосяда, яго канкурэнт, з'яўляючыся дзейсным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, вядзе сваю выбарчую кампанію з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу мясцовай улады. У прыватнасці, на сустрэчы з выбарцамі ў школах і інтэрнатах запрашаюць толькі Давыдзьку.

Навасяд паведаміў таксама, што 23 верасня на сустрэчы з выбарцамі ў кінатэатры "Салют" Давыдзька публічна абразіў яго, назваў "жабраком" і абяцаў "пасадзіць".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі