Уладзімір Навасяд хоча стаць дэпутатам у трэці раз

Уладзімір Навасяд хоча стаць дэпутатам у трэці раз

Уладзімір Навасяд, які цяпер ачольвае незарэгістраваную Партыю свабоды і прагрэсу, у трэці раз ідзе на парламенцкія выбары. Раней ён быў дэпутатам Вярхоўнага савета 13-га склікання і Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання, але на той момант прадстаўляў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

У інтэрв’ю Радыё Свабода Навасяд паведаміў, што ўжо вызначыўся з акругай — гэта 94-я Свіслацкая акруга ў Мінску. Тут ён спрабаваў стаць дэпутатам у 2008 годзе і тады яго канкурэнтам быў артыст Купалаўскага тэатра Генадзь Давыдзька (цяпер старшыня БТ). Праз чатыры гады Навасяд балатаваўся тут і прайграў дырэктару сталічнага аўтапарка Леаніду Мажэйку.  

Паколькі яго партыя не зарэгістраваная, нягледзячы на чатыры спробы гэта зрабіць, Уладзімір Навасяд будзе вылучацца шляхам збору подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі