Улады не дазволілі паслявыбарчы мітынг 28 верасня, але ён можа адбыцца

Мінгарвыканкам не даў дазвол на мітынг па выніках парламенцкіх выбараў, прызначаны на 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Адпаведную заяву падавала намесніца старшыні моладзевай міжнароднай арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай у Чэхіі, Настасся Палажанка. Заяўка была пададзеная 12 верасня. Мэтай мітынгу называлася інфармаванне грамадзян Беларусі аб фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў і рэпрэсіях падчас выбарчага фарсу ў дачыненні да ўсяго грамадства. Колькасць заяўленых удзельнікаў акцыі - да тысячы чалавек, інфармуе БелаПАН.

Вось што кажа Настасся Палажанка пра прычыну адмовы:

"Адмова стандартная. Яна заключаецца ў тым, што нельга праводзіць мерапрыемствы ў 50 метрах ад метро, у 200 метрах ад рэзідэнцыі і іншых дзяржаўных будынкаў".


Таксама ўдзельнікі акцыі, на думку чыноўнікаў, заміналі б руху транспарту.

Аднак маладафронтаўцы маюць намер усё ж правесці мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Ужо сёння раніцай іх наведалі міліцыянты, якія ўручылі позвы ў пракуратуру, з мэтай папярэджання "пра недапусцімасць правядзення несанкцыянаванай акцыі". Але ісці туды ніхто не збіраецца, кажа Палажанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі