28 сакавіка ў Кіеве ўстановяць помнік загінулым беларусам
![28 сакавіка ў Кіеве ўстановяць помнік загінулым беларусам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ef6061779927acadc14fa2eb716c424f9062b3517c4da2ddc1pimgpsh_fullsize_distr.jpg.webp?itok=8b3bVyyQ)
Улады Кіева далі дазвол на ўстаноўку помніка загінулым беларусам. Будзе ўшанаваная памяць Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на вуліцы Інстытуцкай падчас рэвалюцыі 2014-га, Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжанкі, якія загінулі на Данбасе, абараняючы Украіну. Вось што распавяла Еўрарадыё валанцёрка Вольга Гальчанка:
"Мы хацелі яго адкрыць на Дзень Волі, 25 сакавіка, але доўга атрымлівалі неабходныя дазволы. Толькі 24-га атрымалі апошнюю "адмашку" і ўжо на панядзелак, 28-га, будзем арыентавацца, адчыняць помнік. Стаяць будзе на вуліцы Беларускай, 22. Гэта ў 5 хвілінах ад метро "Лук'янаўка".
Аўтарам праекта помніка з'яўляецца мастак, які сам страціў сына на вайне на Данбасе.