Улады Кеніі паведамляюць, што большасць закладнікаў вызваленая

Пра вызваленне большасці закладнікаў, захопленых баевікамі самалійскай ісламісцкай групоўкі "Аль-Шабаб" у гандлёвым цэнтры ў Найробі, паведамляе ВВС са спасылкай на прэс-сакратара узброеных сіл Кеніі, палкоўніка Сайруса Агуны.



Падчас аперацыі па вызваленні закладнікаў чацвёра вайскоўцаў атрымалі раненні, адзначыў Агуна. Па яго словах, вялікая частка будынка знаходзіцца пад кантролем службаў бяспекі.



Палкоўнік адзначыў, што сілы бяспекі працягваюць прасоўвацца па гандлёвым цэнтры, і, магчыма, будуць знойдзеныя яшчэ целы забітых.



Па звестках кенійскіх уладаў, пры нападзе баевікоў на гандлёвы цэнтр Westgate у Найробі загінулі прынамсі 68 чалавек, яшчэ 175 атрымалі раненні.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі