Улады дазволілі шэсце і мітынг да гадавіны Слуцкага збройнага чыну

Улады дазволілі шэсце і мітынг да гадавіны Слуцкага збройнага чыну

Мітынг і шэсце да гадавіны Слуцкага збройнага чыну сёлета дазволеныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба руху "За Свабоду" са словаў аднаго з заяўнікаў акцыі, старшыні Мінскай абласной арганізацыі руху Віталя Амяльковіча. Таксама заяўнікам акцыі сталі старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч і намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Гэта, бадай што, першы раз за апошнія гады, калі ўлады далі дазвол на святкаванне.

Па словах Амяльковіча, плануецца, што сёлета ў святкаванні прымуць удзел не толькі мінчукі, але і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў.

Збор удзельнікаў плануецца ў 14.30 каля кінатэатра "Беларусь" у Слуцку. Шэсце пройдзе з 15.00 да 15.15 па вуліцы Леніна да гарадскога парку. У парку адбудзецца мітынг, які працягнецца да 16-й гадзіны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі