Уладальнікі айфонаў патапілі свае гаджэты, паверыўшы жартоўнай рэкламе

Яны паверылі рэкламе, у якой сцвярджалася, што новае праграмнае забеспячэнне зробіць іх гаджэты воданепранікальнымі. Шмат хто паспяшаўся праверыць гэта на практыцы і былі вельмі расчараваны, піша newsru.com са спасылкай на The Telegraph.



Фальшывая рэклама стылёва амаль не адрознівалася ад сапраўдных рэкламных плакатаў Apple. На белым фоне маляваўся iPhone, а ніжэй быў надпіс: "Абнавіцеся да iOS 7 і станьце воданепранікальным". У рэкламе гаварылася: калі смартфон тапіць у ваду, спецыяльная "разумная" праграма адключыць усе сістэмы прыстасавання, што дазволіць пазбегнуць пашкоджанні тонкіх схем. Таксама сцвярджалася, што "гідраізаляцыя прадугледжаная гарантыйнай палітыкай Apple".



Нагадаем, што сёмая версія iOS была выпушчаная ў свет на мінулым тыдні.



Фота — imore.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі