Вы тут

Уладальніка таксовак "7788" вінавацяць у недаплаце падаткаў на 1,5 млн рублёў

Фота: belsat.eu

Крымінальнай справай Віктара Пузікава, дырэктара ТАА "Таксі Алмаз 7788", займаюцца сталічнае ўпраўленне Следчага камітэта. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрый Канаплянік.

Бізнэсоўца вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам утойвання, наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення заведама ілжывых звестак у падатковыя дэкларацыі, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

"Кажучы простай мовай, гэта ўхіленне ад выплаты падаткаў шляхам неадлюстравання ў бухуліку выручкі, якая паступала ад кіроўцаў наяўнымі. Пра гэта ў СМІ распавядалі і самі кіроўцы", — цытуе словы Канапляніка сайт Следчага камітэта.

Шкода бюджэту ацэньваецац прыкладна ў 1,5 млн рублёў. Пузікаў застаецца пад вартай. 

Раней паведамлялася, што бізнэсоўца затрымалі ў Мінску 14 чэрвеня. Папярэднім следствам займаўся Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Дарэчы, у 2015 годзе Пузікаў заняў 25-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых маладых беларускіх бізнэсоўцаў.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Дзмітрый Рабаў у студыі Еўрарадыё