Украінскія самалёты бамбілі данецкі аэрапорт (фота, відэа)

У панядзелак антытэрарыстычная аперацыя распачалася ў Данецку, адным з цэнтраў сепаратыстаў. Украінскія сілавікі выставілі ўльтыматум узброеным баевікам, а пасля іх адмовы скласці зброю пачалася атака.



Як паведамляе УНІАН, спачатку папераджальныя стрэлы ў бок баевікоў зрабілі два самалёты Су-25. У адказ яны адкрылі агонь з усіх відаў узбраення. Пасля гэтага ўдары па пазіцыях баевікоў нанеслі два самалёты МІГ-29. Узброеныя сепаратысты пачалі разбягацца па тэрыторыі аэрапорта.



Неўзабаве пасля гэтага 4 верталёты МІГ-24 высадзілі ў аэрапорце дэсант, які "зачышчае" тэрыторыю ад баевікоў. Верталётам была знішчаная зенітная ўстаноўка. Інфармацыі пра пацярпелых сілавікоў няма.
 

Фота — ria.ru, Reuters, censor.net.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі