Украінскія памежнікі: знак на мяжы Беларусі маглі абстраляць з лодкі на канале

Украінскія памежнікі: знак на мяжы Беларусі маглі абстраляць з лодкі на канале

Абстраляны памежны знак на беларуска-ўкраінскай мяжы першымі выявілі ўкраінскія памежнікі. Пра гэта яны паведамілі інфармагенцтву УНІАН.
 
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 11 верасня. Падазраюць, што беларускі памежны знак абстралялі шротам з паляўнічай стрэльбы. 

Пра выяўлены абстраляны знак украінскія памежнікі адразу паведамілі беларускім калегам, кажа прадстаўнік памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка

Па яго словах, мясцовасць у раёне здарэння балоціста-хмызняковая, пешшу там ісці немагчыма. Але знак стаіць побач з каналам, які ідзе да возера. "Таму не выключаецца, што пашкоджанні маглі ажыццявіць парушальнікі, якія праходзілі па ім лодкай", — дадае Дземчанка.

Падчас праверкі на мясцовасці не былі знойдзеныя выкарыстаныя гільзы ад паляўнічай зброі.

Прадстаўнік украінскай памежнай службы кажа, што беларускія памежнікі не выказвалі прэтэнзій або абвінавачванняў на адрас украінскіх калег. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі