Украінскія памежнікі затрымалі "бурштынавы" беларускі аўтамабіль

Беларускі легкавік быў затрыманы ўкраінскімі памежнікамі ў Ровенскай вобласці. 42-гадовы жыхар Брэстчыны спрабаваў вывезці ў Беларусь больш за 27 кілаграмаў украінскага бурштыну.  Напаўкаштоўныя камяні былі схаваныя пад заднімі сядзеннямі аўтамабіля "Опель", а таксама пад пярэднім бамперам. Кантрабанда ў беларуса канфіскаваная і перададзеная ўкраінскай мытні.

Паводле звестак тэлекампаніі magnolia-tv, памежнікі атрымалі "сігнал" пра груз, таму ім было не цяжка выкрыць кантрабандыста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі