Украінскія памежнікі затрымалі баевіка ЛНР, які ехаў у Беларусь

Украінскія памежнікі затрымалі баевіка ЛНР, які ехаў у Беларусь

У чыгуначным пункце пропуску "Харобічы" ўкраінскія памежнікі затрымалі маладога чалавека, якога падазраюць у датычнасці да дзейнасці незаконных узброеных фармаванняў.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, у цягніку, які ішоў з Запарожжа ў Мінск, яны звярнулі ўвагу на 23-гадовага жыхара аднаго з гарадоў Луганскай вобласці, які знаходзіцца на непадкантрольнай украінскай уладзе тэрыторыі. Падчас дадатковага кантролю ў пасажыра знайшлі камуфляваную вопратку. У яго мабільным тэлефоне памежнікі выявілі фатаграфіі, на які' хлопец быў у ваеннай форме з шаўроном МУС "ЛНР" і зброяй у руках.

Памежнікі праінфармалі пра здарэнне супрацоўнікаў СБУ, Нацыянальнай паліцыі ды ўнутранай бяспекі памежнага атрада. Цяпер хлопцу давядзецца даваць тлумачэнні праваахоўнікам, пакуль яны будуць правяраць яго датычнасць да злачынстваў на тэрыторыі Украіны.

Фота: dpsu.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі